Вы тут

Галерэя Валерыя Шкарубы ў Барысаве


Яе адкрыццё адбудзецца 20 лістапада.

Яна размясцілася ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Каладзеева і з'яўляецца яе структурным падраздзяленнем. На рамонт і ўладкаванне памяшкання было выдаткавана 600 млн рублёў спонсарам — РУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт».

Падчас адкрыцця будзе прадстаўлена 30 работ творцы, якія ён перадасць у дар бібліятэцы. Яны ацэнены ў больш як 60 тысяч долараў.

Дадам, карціны мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, абласных і раённых музеях, музеях Кітая і Германіі, у прыватных калекцыях у ЗША, Францыі, Італіі, Германіі, Бельгіі, Грэцыі, Аўстрыі, Славеніі, Даніі, Польшчы, Турцыі, Кітая, Расіі, Японіі.

Валерый Шкаруба нарадзіўся ў 1957 годзе ў Барысаве. Ён член Беларускага саюза мастакоў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.