Вы тут

Што агульнага ў Максіма Багдановіча і Лі Хэ?


Што агульнага можа быць у любімага ўсімі намі Максіма Багдановіча і мала каму сярод беларусаў вядомага Лі Хэ – кітайскага паэта пачатку IX стагоддзя? Гэта пытанне задалі сабе і іншым у рэдакцыі часопіса “Маладосць”. І агульнае знайшлося!

Прадставіць свае філалагічныя вынаходніцтвы у канферэнц-зале выдавецкага дома “Звязда” 11 студзеня сабраліся аўтары арыгінальных, крэатыўных параўнанняў – Канстанцін Касяк і Маргарыта Латышкевіч. На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі кафедры кітайскай філалогіі — загадчык кафедры Мікалай Хмяльніцкі, выкладчыкі Ганна Холева і Дар’я Нечыпарук, аспірантка Вераніка Жукавец, студэнткі Кацярына Гардзей і Марыя Мішкінь, а таксама паэт і перакладчык Мікалай Мятліцкі, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”Святлана Дзянісава, дырэктар Выдавецкага дома “Звязда” Алесь Карлюкевіч і ганаровая госця — намесніка дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Лю Сулін. 

Акрамя твораў Лі Хэ “Кітайскі сшытак”, які з’явіўся ў 12-м нумары часопіса “Маладосць”, адкрывае для беларускіх чытачоў імёны і творы Сюя Чжымо, паэта і празаіка пачатку XX стагоддзя, і Гэ Ляна, сучаснага празаіка.

Удзельнікі круглага стала паразмаўлялі пра агульнае і адрознае ў беларускай і кітайскай культурах, абмеркавалі праблемы выкладання кітайскай мовы, асаблівасці перакладання кітайскай прозы і паэзіі на беларускую, захапіліся ідэяй стварэння кітайска-беларускага слоўніка і дамовіліся абавязкова друкаваць пераклады твораў кітайскіх аўтараў на новых старонках “Маладосці”.

Відэа з круглага стала можна паглядзець тут

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.