Вы тут

Авіякампанія «Белавія» аб'явіла аб дадатковым наборы бортправаднікоў


Паводле слоў начальніка аддзела рэкламы і камунікацый авіякампаніі Вольгі Герасенка, плануецца набраць не менш за 15 новых супрацоўнікаў, якія павінны ўліцца ў цяперашні штат з 320 бортправаднікоў. Патрэба ў дадатковых кадрах абумоўлена пашырэннем сеткі маршрутаў, павелічэннем колькасці рэйсаў.


Авіякампанія прад'яўляе наступныя патрабаванні да кандыдатаў. Узрост ад 18 гадоў, рост для жанчыны 165—170 сантыметраў, для мужчын — 170—180. Адукацыя павінна быць не ніжэй за поўную сярэднюю, а валоданне англійскай мовай на ўзроўні, не ніжэйшым за іntermedіate. Кандыдатамі не могуць быць студэнты вочнай формы навучання. Для ўдзелу ў конкурсе ахвотныя павінны прайсці ўрачэбную лётна-экспертную камісію.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дарога ў неба

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.