Вы тут

Жанчына атрымала «станоўчай энергіі» на 200 долараў


40-гадовая мінчанка перавяла грошы «экстрасэнсам» за «зняцце сурокаў», а калі ўсвядоміла, што стала ахвярай махляроў, звярнулася ў міліцыю.


— Прачытаўшы на сайце знаёмстваў аб'яву аб аказанні экстрасэнсамі паслуг па ачыстцы кармы, зняцці сурокаў і іншым, жанчына пазваніла па ўказаным нумары. Мужчына, які прадставіўся адміністратарам сайта, сказаў аб неабходнасці перадаплаты ў памеры 350 долараў. Кліентку не засмуціла, што грошы неабходна было пералічыць на рахунак, адкрыты ў Расіі. Пытанні выклікала названая лічба, бо такіх грошай у жанчыны не было. Сышліся на 200 доларах, — распавяла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна Абозная. — Яна перавяла сродкі і зноў звязалася з адміністратарам. І пачула, што ёй неабходна для завяршэння рытуалу пералічыць яшчэ 150 долараў. Гэтым разам мінчанка адмовілася тое рабіць і запатрабавала вярнуць раней унесеныя грошы. У адказ пачула катэгарычную адмову і запэўніванні, што «станоўчая энергія на пералічаную суму ёй ужо накіравана»...

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Зняла сурокі, пачысціла карму...

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.