Вы тут

Ці павінна жанчына быць меркантыльнай? Расказвае псіхолаг


Многія мужчыны не любяць меркантыльных жанчын, асцерагаюцца іх і ўсяляк пазбягаюць. Існуе меркаванне, што псіхалогія меркантыльнай жанчыны больш за ўсё ўласцівая дамам, якія першапачаткова палююць толькі за мужчынскімі кашалькамі. Але ці так дрэнна быць меркантыльнай у сучасным свеце?


На жаль, адэкватнае меркантыльнае стаўленне, асабліва для некаторых мужчын, стала сінонімам карысці і прагнасці. Людзі прывыклі думаць, што гэтая рыса характару цесна звязана з эгаізмам і прысутнічае ў тых жанчын, хто надае вялікае значэнне матэрыяльным дабротам, грэбуючы пачуццямі і эмоцыямі. 

Ды і ў цэлым асоба, якая ставіць перад сабой меркантыльныя мэты, заўсёды негатыўна ўспрымалася грамадствам. Аднак варта заўважыць, што пэўнай ступенню меркантыльнасці валодаюць практычна ўсе людзі.

У гэтым артыкуле мы раскажым пра жанчын, якія валодаюць здаровым прагматызмам. І ўся іх меркантыльная цікавасць зводзіцца толькі да таго, што ў якасці партнёра па жыцці яны разглядаюць толькі надзейнага, адказнага, мэтанакіраванага, нацэленага на асобасны і кар’ерны рост мужчыну. Як правіла, мужчыны, якія валодаюць такімі якасцямі, і ўмеюць зарабляць грошы. Менавіта гэтыя мужчыны ідуць наперадзе ўсіх іншых мужчын. І галоўная іх мэта — дасягаць, зарабляць, забяспечваць.

Задача кожнай жанчыны — абраць наймацнейшага, спрытнага, умелага самца для таго, каб забяспечыць сваіх нашчадкаў ўсім неабходным.

Меркантыльнасць у жанчыны — гэта нармальна? Так! Кожная жанчына павінна быць меркантыльнай. У пазітыўным ключы, вядома ж. Меркантыльнасць — паказчык таго, што жанчыну клапоціць яе фінансавы стан і будучыня яе дзяцей. Калі жанчыне ўсё роўна, колькі зарабляе мужчына, значыць, яна не думае аб будучыні, не думае аб сям’і. Нармальная жанчына ПАВІННА звярнуць увагу на тое, ці зможа мужчына несці адказнасць за сям’ю. Так, ёсць жанчыны, якія думаюць выключна аб грошах і якіх нічога больш не цікавіць. Але іх не так ужо і шмат.

А хто захоча бачыць побач з сабой бязвольнага, слабахарактарнага, безадказнага? — спытаеце вы. Аднак ёсць жанчыны, якія выходзяць замуж і за такіх у надзеі змяніць, перавыхаваць, падстроіць пад сябе. Мала таго, яшчэ і дзяцей ад іх нараджаюць. А потым праз час жывучы ў галечы і працуючы на дзвюх працах, дзівяцца, а дзе ж былі мае вочы... Насамрэч нікога, ніколі і ні пры якіх абставінах перавыхоўваць не трэба! Які сэнс дарма марнаваць свой час, энергію, нервы. Кожны чалавек сам вырашае, кім яму быць і як жыць, і мае на гэта поўнае права.

Усе мужчыны розныя, ва ўсіх свае перакананні: хтосьці лічыць, што, калі дзяўчына чакае кветкі ці парфуму на 8 Сакавіка, гэта ўжо праява меркантыльнасці, а хтосьці цалкам адэкватна ставіцца да любых капрызаў. Калі ваш партнёр першага тыпу, не лішнім будзе нагадаць яму, што жанчына апроч сваёй асноўнай працы выконвае і хатнюю, якую мужчыне прыйшлося б дадаткова аплачваць. Напрыклад, паслугі пакаёўкі каштуюць столькі, паслугі асабістага кухара — столькі...

Пры гэтым многія даследчыкі ўпэўненыя, што меркантыльнасць — нармальнае імкненне зрабіць сваё жыццё больш камфортным і лёгкім.

Навукоўцы: для доўгатэрміновых адносін жанчыны шукаюць мужчын з вызначаным наборам якасцяў. Так ці інакш гэта звязаа са здольнасцю мужчыны забяспечыць камфортнае існаванне нашчадству. Аднак не трэба асуджаць жанчын за гэта, таму што шмат у чым гэта абумоўлена прыродай чалавека.

У старажытныя часы фінансавыя магчымасці мужчыны мелі важную ролю, паколькі ён забяспечваў жанчыну прытулкам, сілкаваннем, ад яго таксама залежыў дабрабыт яе дзяцей. Важнае значэнне меў і сацыяльны статус партнёра, паколькі ён азначаў, што мужчына таксама зможа дапамагчы дзецям атрымаць добрую адукацыю і развіваць інтэлект.

У наш час жанчыны ў большасці сваёй схільныя выбіраць тых, хто можа прапанаваць больш прэстыжны лад жыцця. І правільна робяць! Як правіла, яны практычна адразу ацэньваюць тое, якім будзе яе будучае жыццё з мужчынам і ці варта развіваць і падтрымліваць адносіны. Менавіта таму мы выбіраем мужчын з меркантыльных на першы погляд памкненняў.

Аднак ёсць залатое правіла! Калі ты нешта бярэш, трэба ўмець і аддаваць! Зразумела, што фінансавы дабрабыт — неад’емная частка добрага жыцця. Важна, вядома, клапаціцца аб сваім дабрабыце, але пры гэтым нельга выкарыстоўваць іншага чалавека нічога не аддаючы ўзамен.

Вось што павінна рабіць жанчына для мужчыны, які пра яе клапоціцца:

Прымаць яго такім, які ён ёсць. Не перарабляйце яго! Прымаючы свайго партнёра, вы прызнаеце яго права быць самім сабой. Пазбаўцеся ад ідэі, што вы лепш за мужчыну нешта ведаеце, у чымсьці разбіраецеся, што вы разумнейшая за яго. Не спрабуйце ўдасканальваць яго.

Шанаваць яго лепшыя бакі, што ён робіць для вас. Шанаваць мужчыну азначае паважаць яго добрыя якасці і быць удзячнай яму за тое, што ён ёсць, і за тое, што ён робіць для вас. Задумайцеся, што вы можаце шанаваць у сваім мужчыне? Рысы характару, якасці, здольнасці, інтарэсы.

Захапляцца яго мужнасцю. Глыбока ў душы кожны мужчына жадае ад жанчыны захаплення сваімі мужчынскімі якасцямі, здольнасцямі, талентамі, дасягненнямі, ідэямі, марамі і яго мужнасцю. Ён мае патрэбу ў захапленні як жанчына – у каханні.

Дазваляць яму быць лідарам, карміцелем, абаронцам. Роля лідара, абаронцы і карміцеля — мужчынская роля. Калі ў вас у будзе стоадсоткавая ўпэўненасць, што карміць сям’ю павінен мужчына, так і будзе.

Калі вы пачынаеце падвышаць мужнасць мужчыны, партнёр аўтаматычна пачынае рухацца наперад — зарабляць, станавіцца паспяховым. А для гэтага вам самім трэба развіваць сваю жаноцкасць. Мужчыны так уладкованыя, ім падабаецца рабіць жанчыну шчаслівай. Але калі жанчына сама душыць свае жаданні ці не дазваляе сабе мець нешта, мужчына нічога з гэтым не зможа зрабіць. Ён будзе толькі адлюстроўваць нашае стаўленне да сябе. А мы будзем крыўдзіцца, што гэта ён такі прагны.

Выбірайце першапачаткова шчодрых мужчын, гатовых ужо пры першым знаёмстве дзяліцца з вамі нават самымі простымі рэчамі.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.