Вы тут

Фільм-гісторыя пра багемскае шкло — на «Беларусь 1»


Сёння ў вячэрнім эфіры глядзіце працяг дакументальнага цыкла «Лёс гігантаў». У новай серыі можна будзе даведацца ўсё пра багемскае шкло, здзейсніўшы чарговую вандроўку ў часы СССР.


«Яго нельга чапаць, на яго можна толькі маліцца!» — гэтая фраза з вядомага фільма Эльдара Разанава «Дзяўчына без адраса» як мага лепш апісвае дэфіцыт багемскага шкла ў Савецкім Саюзе. Яго ў тыя часы можна было здабыць хіба што праз пятыя рукі і з вялікай пераплатай... У новай серыі, якую можна паглядзець адразу пасля «Панарамы», аўтары праекта сабралі самыя цікавыя факты пра багемскае шкло: унікальнае відэа, экспанаты, якія ўпершыню пакажуць у тэлеэфіры. Таксама даведаемся сакрэты шкловарэння. Нам дадуць адказы і на такія пытанні: навошта Брэжневу спатрэбілася ваза вышынёй больш за метр, чаму «сухі закон» ледзь не спыніў шклозаводы ў Саюзе і як Захад спрабаваў пераманіць нашых майстроў да сябе.

Нагадаем, усяго у новым сезоне «Лёсу гігантаў» гледачоў чакае дзесяць серый пра савецкае мінулае і яго таямніцы.

drapko@zviazda.by

Загаловак у газеце: Экскурс у мінулае

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.