Вы тут

У Валожынскім раёне пройдзе фестываль каўбойскай культуры


Фес­ты­валь каў­бой­скай куль­ту­ры Ра­дэа "За­ла­тая шпо­ра-2016" прой­дзе сё­ле­та 30 кра­са­ві­ка ў вёс­цы Між­рэч­ча Ва­ло­жын­ска­га ра­ё­на на ба­зе ад­най­мен­най аг­ра­ся­дзі­бы.


Сё­ле­та ўсе тру­кі — кон­ныя і пе­шыя — на ім бу­дуць вы­кон­ваць кон­ні­кі клу­ба "За­ла­тая шпо­ра", якія зды­ма­юц­ца кас­ка­дзё­ра­мі ў кі­но і се­ры­я­лах, абя­ца­юць ар­га­ні­за­та­ры. У іх філь­ма­гра­фіі та­кія пра­ек­ты, як "Снай­пер-2. Тун­гус", "Дзед Та­лаш", "Воўч­нае сон­ца" і мно­гія ін­шыя. Стрэ­лы, вы­бу­хі, па­дзен­ні і кон­ныя па­го­ні — усё гэ­та гле­да­чы ўба­чаць на свае во­чы. "Фіш­кай" фес­ты­ва­лю так­са­ма ста­нуць ары­гі­наль­ныя дэ­ка­ра­цыі, па­бу­да­ва­ныя спе­цы­яль­на для ра­дэа.

Сё­ле­та яго цэнт­раль­най па­дзе­яй бу­дзе фе­е­рыч­нае тру­ка­вае шоу "Фрэнк і Джэ­сі: аб­ра­ба­ван­не па-аме­ры­кан­ску". У асно­ву прад­стаў­лен­ня ля­гуць рэ­аль­ныя гіс­та­рыч­ныя па­дзеі, якія ад­бы­ва­лі­ся на Дзі­кім За­ха­дзе ў XІX ста­год­дзі. Тра­ды­цый­на гос­ці ра­дэа ўба­чаць ма­ляў­ні­чае шоу са сця­га­мі, па­рад му­стан­гаў і спа­бор­ніц­твы па ба­раль-рэй­сін­гу (або скач­кі ва­кол бо­чак) — тра­ды­цый­ныя спа­бор­ніц­твы каў­бо­яў на Дзі­кім За­ха­дзе. Удзель­ні­кі па­він­ны мак­сі­маль­на хут­ка пе­ра­адо­лець тра­су, не за­ва­ліў­шы боч­кі. А шоу "Ка­ра­ле­ва ра­дэа" збя­рэ пры­го­жых дзяў­чат. Са­мая ча­роў­ная і пры­ваб­ная дзяў­чы­на ў сты­лі вес­тэрн атры­мае ва ўзна­га­ро­ду пра­фе­сі­я­наль­ную фо­та­се­сію з конь­мі кон­на-гіс­та­рыч­на­га клу­ба "За­ла­тая шпо­ра". Пры гэ­тым над імі­джам Ка­ра­ле­вы ра­дэа-2016 пе­рад здым­ка­мі па­пра­цу­юць пра­фе­сі­я­наль­ныя цы­руль­ні­кі і ві­за­жыс­ты.

Упа­да­ба­ны па мі­ну­лых фэс­тах ат­рак­цы­ён "Ра­дэа на ме­ха­ніч­ным быч­ку" так­са­ма бу­дзе прад­стаў­ле­ны. Той, хто ўтры­ма­ец­ца на ім даў­жэй, атры­мае прыз. Для ма­лень­кіх гас­цей свя­та рас­чы­ніць ва­ро­ты ін­дзейс­кі ла­гер. Увесь час фес­ты­ва­лю бу­дзе пра­ца­ваць са­лун, дзе мож­на бу­дзе па­каш­та­ваць са­праўд­най каў­бой­скай ежы. Ад­нак вар­та звяр­нуць ува­гу: "За­ла­тая шпо­ра-2016" па­зі­цы­я­ну­ец­ца як ся­мей­нае і без­ал­ка­голь­нае свя­та.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.