Вы тут

Віталь НАВІЦКІ: "У медыяпрасторы – новы гулец"


– І гэты гулец – ананімны эксперт, – лічыць памочнік міністра па надзвычайных сітуацыях, прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь НАВІЦКІ. – І сёння мы, кіраўнікі прэс-службаў сілавых ведамстваў, павінны на роўных мець зносіны з імі праз сродкі масавай інфармацыі, што больш нармальна. Менш нармальна – мець зносіны з ананімнымі гульцамі праз інтэрнэт-парталы. На жаль, пагоня за клікамі, за папулярнасцю прыводзіць да з'яўлення некарэктных загалоўкаў на інтэрнэт-сайтах. Пры гэтым скажаюцца базавыя прынцыпы журналістыкі, якія вядомыя ва ўсім свеце, якім мяне вучылі на факультэце журналістыкі БДУ. Любы журналіст абавязаны мець дзве крыніцы інфармацыі – дакладныя і не ананімныя – перш чым выдаваць гэтую інфармацыю. І з майго пункту гледжання, пакуль не прыйдзе разуменне рэдактарам падобных інтэрнэт-парталаў, што яны павінны дзейнічаць так, як гэта сёння робяць дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, якія правяраюць дакладнасць атрыманых звестак, да таго часу будуць узнікаць спрэчныя і не зусім адэкватныя сітуацыі.


Поўную версію "круглага стала" з прадстаўнікамі сілавых структур, якія адказваюць за СМІ і сувязі з грамадскасцю, неўзабаве можна будзе прачытаць на старонках газеты "Звязда" і на нашым партале.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.