Вы тут

Свяшчэнныя сімвалы дзяржаўнасці


Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.


Герб, сцяг і гімн увасабляюць ідэалы і прынцыпы нашай маладой суверэннай краіны — мір, працу, добрасуседства, сацыяльную справядлівасць, вернасць сваім духоўным каштоўнасцям і традыцыям.

Гэтыя свяшчэнныя сімвалы дзяржаўнасці звязваюць разам усё самае для нас дарагое: гераічныя здзяйсненні продкаў, дасягненні цяперашняга пакалення і тыя вяршыні, якія дружнай сям'і мільёнаў беларусаў трэба пакарыць у будучыні.

Гэта ўрачыстасць напоўнена асаблівай актуальнасцю і глыбокім сэнсам. Паколькі мы адзначаем яе напярэдадні важнай гістарычнай даты — 25-годдзя незалежнасці Беларусі.

Упэўнены, што гэтыя знакавыя падзеі паслужаць яшчэ большай з'яднанасці грамадства, росту патрыятычнай свядомасці і дапамогуць нашаму народу ўпэўнена рухацца па шляху далейшага стварэння і прагрэсу.

Ад усёй душы жадаю вам, дарагія суграмадзяне, моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму і плённай дзейнасці дзеля працвітання роднай зямлі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.