Вы тут

Жанчына скрала тэлефон у сужэнца сяброўкі


Маладая сям'я святкавала першы дзень нараджэння свайго дзіцяці. Запрасілі родных і сяброў. А скончылася мерапрыемства крадзяжом дарагога мабільнага тэлефона...


— Гаспадар кватэры прылёг адпачыць, паклаўшы яго побач з сабой. 22-гадовая госця, калі сыходзіла, вырашыла зрабіць гэта не з пустымі рукамі і прыхапіла тэлефон, — паведаміла прэс-афіцэр Першамайскага РУУС г. Мінска Вольга КУЦЬКО. — Наступным днём дзяўчына здала яго ў ламбард за 100 дэнамінаваных рублёў. Грошы зламысніца пусціла на асабістыя патрэбы. Прапажу тэлефона, які быў набыты ў крэдыт, уладальнік заўважыў толькі ранкам і адразу ж звярнуўся ў міліцыю. Сума ўрону склала 480 рублёў «новымі». Праваахоўнікі ўстанавілі месцазнаходжанне зладзюжкі. Зламысніцай — сяброўкай гаспадыні дома — была маладая мама, якая знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці. Яна адразу ж прызнала віну. Заведзена крымінальная справа за крадзеж. Мабільны тэлефон супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі з ламбарда і вярнулі законнаму ўладальніку.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.