Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў акрэдытавала больш за 800 замежных назіральнікаў для маніторынгу выбараў у Палату прадстаўнікоў. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама.
Ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў акрэдытацыю атрымалі 330 чалавек. Ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ акрэдытаваны 341 прадстаўнік, ад Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы — 19, ад Парламенцкай асамблеі АБСЕ — 39.
Акрамя таго, для маніторынгу выбараў акрэдытаваны 65 дыпламатаў і 14 прадстаўнікоў выбарчых органаў замежных дзяржаў. Ад Сусветнай асацыяцыі арганізатараў выбараў (A-WEB) акрэдытаваны 3 чалавекі.
Такім чынам, агульная колькасць міжнародных назіральнікаў узрасла да 811.
Надзея ЮШКЕВІЧ
«Залатая падаплёка крылаў... »
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.