Вы тут

Эфектыўныя спосабы прыборкі дома з эфірнымі алеямі


Вядома, цяпер дастаткова розных цудадзейных чысцячых сродкаў, якія можна набыць у краме. Але я стараюся выкарыстоўваць «хіміі» як мага менш, да таго ж існуе шмат простых рэцэптаў для прыборкі дома з эфірнымі алеямі. Дзялюся толькі некалькімі, самымі эфектыўнымі, якія я прымяняю пастаянна.


Як адмыць і асвяжыць мікрахвалёўку за 3 хвіліны

Вазьміце ёмістасць з вадой, дабаўце туды 3—5 кропель эфірнага алею лімона ці мяты і пастаўце на максімальную магутнасць у мікрахвалёўку на 3 хвіліны. Вадзяная пара і алей размякчаць увесь засохлы бруд на грылі і сценках, і вам застанецца толькі працерці печку знутры мяккай губкай. Калі яна ў вас чыстая, можна выкарыстаць гэты спосаб проста для дэзынфекцыі і выдалення непрыемнага паху.

Як пазбавіцца ад дрэнных пахаў на кухні

Я часта з'язджаю за горад і, здараецца, забываюся выкінуць смецце перад выхаднымі. Калі вяртаюся, на кухні, як вы здагадаліся, мяне сустракае, мякка кажучы, дрэнны пах. Для таго каб пазбегнуць яго, проста кладу на дно мяшка для смецця ватны шарык (ватны дыск таксама падыдзе), змочаны 1 кропляй эфірнага алею лаванды і 1 кропляй эфірнага алею чайнага дрэва. Вось і ўсё. Спосаб на самай справе вельмі просты, але ён выдатна працуе.

Правансальскі след ад пыласоса

Перад тым як пачаць пыласосіць, змочваю некалькімі кроплямі эфірнага алею лаванды кавалачак ваты і ўцягваю яго пыласосам. У выніку пяшчотны «правансальскі» водар у кватэры гарантаваны.

Мыццё падлогі з эфірнымі алеямі

У ваду для мыцця падлогі заўсёды дадаю дзве сталовыя лыжкі марской солі і 5—8 кропель эфірнага алею чайнага дрэва (або эфірнага алею манарды, што таксама валодае магутным бактэрыцыдным дзеяннем). Марская соль нейтралізуе алергены і перашкаджае назапашванню пылу, а чайнае дрэва выдатна асвяжае паветра.

Самаробны асвяжальнік паветра

У прыбіральні і ванным пакоі ў мяне ёсць палічкі, куды кладу аромакамяні (яны бываюць з гіпсу ці гліны: можна набыць, а можна і зрабіць уласнымі рукамі). Раз на тыдзень асвяжаю іх некалькімі кроплямі эфірнага алею лаванды, іланг-ілангу або хвоі. Гэтая простая працэдура напаўняе прыбіральню і ванную далікатным пахам.

Апельсінавая лямпачка

Капаю на лямпачку апельсінавы алей, і пры ўключэнні святла яна награваецца. У выніку пакой напаўняецца прыемным водарам, які вельмі супакойвае перад сном.

Спадзяюся, гэтыя практычныя парады дапамогуць вам падтрымліваць чысціню і парадак у доме з карысцю для здароўя, бо, насычаючы паветра малекуламі эфірнага алею, вы забіваеце бактэрыі і вірусы, якімі дыхаеце.

А вы карыстаецеся эфірнымі алеямі? Дзяліцеся сваім вопытам, парадамі і ідэямі.

Загаловак у газеце: Духмяныя ідэі для дома

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.