Ніяк не мог падумаць венецыянскі выдавец, што кнігі, надрукаваныя ім у 1740 годзе, больш чым праз дзвесце пяцьдзясят гадоў назавуць у Брэсце кантрабандай. Менавіта супрацоўнікі брэсцкай мытні зацікавіліся не зусім звычайным грузам у машыне расіяніна, што ехаў з Заходняй Еўропы праз памежны пераход «Варшаўскі мост».
Было відаць, што кнігі старадаўнія, могуць быць аднесеныя да катэгорыі культурных каштоўнасцяў, таму падлягаюць абавязковаму дэклараванню, якога грамадзянін не правёў. І кнігі затрымалі да высвятлення.
Як паведамілі ў прэс-групе Брэсцкай мытні, экспертыза ўстанавіла прыкладны год выдання фаліянтаў, кнігі на лацінскай мове выйшлі ў свет у прамежку часу ад 1736 да 1740 года. А выданні, якім больш за 100 гадоў, паводле закона, лічацца культурнымі каштоўнасцямі. Тавар канфіскаваны да рашэння суда.
Святлана ЯСКЕВІЧ
У карабля «Рудакова» малады капітан.
На пяты набор прыйшлі 142 заяўкі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.