Вы тут

Жыхарка Тульскай вобласці падала судовы іск на мужа, які ёй здрадзіў


Жыхарка Тульскай вобласці падала судовы іск на мужа, які здрадзіў ёй, і запатрабавала 500 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды, піша Legal.Report.


Заяву жанчыны, імя якой не паведамляецца, разгледзіць Сувораўскі раённы суд. Расіянка паказала, што муж прызнаўся ёй у доўгай пазашлюбнай сувязі, у выніку якой у яго нарадзілася дзіця ад іншай жанчыны. Пасля гэтага мужчына расстаўся з жонкай. Як паведаміла дама, яна перанесла фізічныя і маральныя пакуты пасля таго, як даведалася пра здраду. Жанчына заявіла, што пасля гэтага ў яе пачаліся болі ў вобласці сэрца, галавакружэнне, бяссонніца. Таксама яна не можа пазбавіцца ад пачуцця трывогі і страху. У якасці доказу расіянка прадставіла даведкі з бальніцы, якія пацвердзілі яе хваробу на працягу трох месяцаў пасля сыходу мужа.

Загаловак у газеце: Здрадзіў — плаці!

Выбар рэдакцыі

Культура

Акцёр РТБД — пра прызванне, ахвяры дзеля ролі і місію тэатра

Акцёр РТБД — пра прызванне, ахвяры дзеля ролі і місію тэатра

«Я разумеў, які цяжкі матэрыял трэба будзе ўвасобіць на сцэне».

Гараскоп на тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам лепш не прымаць паспешлівых рашэнняў.

Спорт

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».