Вы тут

Разносны гандаль — па адзіных падыходах


Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з міністэрствамі культуры і архітэктуры і будаўніцтва распрацаваны рэкамендацыі па арганізацыі і размяшчэнні перасоўных сродкаў развознага і разноснага гандлю.


Таксама яны тычацца нестацыянарных аб'ектаў грамадскага харчавання, летніх пляцовак (у працяг залы), прылеглых да будынкаў і збудаванняў, у памяшканнях якіх размяшчаецца аб'ект грамадскага харчавання. Як паведамілі ў прэс-службе міністэрства, рэкамендацыі скіраваны на забеспячэнне адзіных падыходаў і патрабаванняў да арганізацыі і размяшчэння перасоўных сродкаў развознага і разноснага гандлю, нестацыянарных аб'ектаў грамадскага харчавання, а таксама арганізацыі і размяшчэння летніх пляцовак. Дакумент дазволіць пазбегнуць неадназначнага тлумачэння нормаў заканадаўства па гэтых пытаннях, скарачэння адміністрацыйных бар'ераў у развіцці паслуг грамадскага харчавання.

Рэкамендацыі распрацаваны на падставе прапаноў міжведамаснай працоўнай групы, створанай распараджэннем прэм'ер-міністра для выпрацоўкі прапаноў па ўдасканаленні арганізацыі грамадскага харчавання ў Беларусі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.