Вы тут

Цэны падраслі на 0,7%


Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў верасні ў параўнанні са жніўнем склаў 100,7%, паведамляюць спецыялісты Нацыянальнага статыстычнага камітэта.


Тут трэба нагадаць, што ў жніўні ўпершыню за апошнія 7 гадоў у Беларусі была зафіксавана дэфляцыя. Аднак падобная тэндэнцыя ў нас доўга не пратрымалася, і жыццё зноў пачало даражэць. Мацней за ўсё за мінулы месяц павялічыліся тарыфы і цэны на платныя паслугі, якія прыплюсавалі ў верасні 0,9%. Прадукты за гэты час падаражэлі на 0,7%, а нехарчовыя тавары — на 0,5%.

Эксперты падлічылі, што з пачатку года цэны ў краіне павялічыліся ўжо на 8,3%, а паслугі — на 16,3%.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.