Вы тут

Саджанцы паедуць у Падмаскоўе


Міністэрства лясной гаспадаркі будзе наладжваць супрацоўніцтва з Маскоўскай вобласцю ў сферы рэалізацыі беларускага пасадачнага матэрыялу і аказання паслуг па лесаўладкаванні.


У Мінлясгасе прайшла сустрэча з групай кіраўнікоў апарата ўпраўлення і структурных падраздзяленняў Дзяржаўнай казённай установы Маскоўскай вобласці «Масабллес», перадае прэс-служба міністэрства. Па словах кіраўніка апошняй, гадавальная гаспадарка ў вобласці развіта слаба, адчуваецца недахоп пасадачнага матэрыялу. Міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч запэўніў, што Расія заўсёды можа разлічваць на наш якасны матэрыял, тым больш, што раяніраванні Беларусі і Маскоўскай вобласці падобныя. Яшчэ адзін кірунак супрацоўніцтва, які абмеркавалі беларускія і расійскія калегі, — правядзенне лесаўладкавання на тэрыторыі вобласці. Апошні раз там яно ў большасці раёнаў з прычыны адсутнасці фінансавання праводзілася яшчэ ў 1999 годзе. Прагучала надзея, што бакам атрымаецца знайсці прымальныя варыянты супрацоўніцтва і ў гэтай сферы.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.