Вы тут

Прэзентавана серыя кніг перакладаў «Паэты планеты»


Зручны кішэнны фармат. Зусім невялікая цана. Але ў гэтых маленькіх выданнях — толькі самыя лепшыя паэтычныя творы сапраўдных геніяў сусветнай паэзіі. Менавіта такую канцэпцыю серыі «Паэты планеты» распрацаваў выдавец і перакладчык Зміцер Колас сумесна з рэдкалегіяй праекта. Вершы старажытнагрэчаскай паэткі Сапфо і чатырохрадкоўі Умара Хаяма, перакладзеныя з персідскай, неўміручыя санеты Шэкспіра і творы знакамітага Гётэ, паэзія Петраркі, творчыя эксперыменты лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры з Чылі Габрыэлы Містраль і вершы пачынальніка новай паэзіі Рыльке — усе гэтыя кнігі ўжо пабачылі свет у межах праекта «Паэты планеты».


— На мой погляд, выхад кніг у гэтай серыі — сапраўды сведчанне планетарнага маштабу, на які выводзіцца наш пераклад, — расказаў падчас імпрэзы міністр культуры Барыс СВЯТЛОЎ. — Пераклад — заўсёды вельмі цікавая з'ява ў культурнай прасторы. Мы памятаем выдатныя рускамоўныя пераклады замежнай класікі, зробленыя яшчэ за савецкім часам. Але ж мы жывём у новым стагоддзі, настаў момант перастварыць класіку з вышыні нашага пункту гледжання на літаратуру. Зрабіць гэта дакладна, таленавіта і ў адпаведнасці з арыгіналам.

І сапраўды, погляд перакладчыка на паэзію таксама мае вельмі важнае значэнне. Таму ў новай серыі прадстаўленыя перастварэнні розных пакаленняў перакладчыкаў. Гэта Уладзімір Дубоўка, Юрка Гаўрук, Рыгор Барадулін, Зміцер Колас і іншыя.

— Гэта серыя нам патрэбная, бо пераклад набліжае кожную нацыянальную літаратуру ўяўнага вобраза сусветнай літатаратуры, — кажа выдавец і перакладчык Зміцер КОЛАС. — Натуральна, сусветная літаратура мусіць рэалізавацца ў пэўнай мове, інакш яна проста застанецца зборам розных нацыянальных літаратур. Але калі найлепшыя творы перакладаюцца на пэўную мову — у нашым выпадку беларускую — набліжаюць і нашу нацыянальную літаратуру да гэтага высокага ідэалу. І вобразы, якія падаюцца ў перакладах, пачынаюць жыць сваім жыццём, укараняцца ў творах беларускіх пісьменнікаў.

Рэдакцыйная калегія серыі плануе, што ў межах праекта пабачыць свет каля сямі дзясяткаў кніг, а можа — і ўся сотня. Дарэчы, ужо рыхтуюцца і новыя выданні «Паэтаў планеты». Да нашых чытачоў у новых беларускіх перакладах хутка прыйдуць творы Эдгара Алана По, Генрыха Гейнэ, Шарля Бадлера, Гіёма Апалінэра, Яна Каханоўскага, Джона Кітса, Катры Валы.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesіaluha@zvіazda.by

Загаловак у газеце: З паэтам... у кішэні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.