Вы тут

Граніца электронных кніг на рынку - 30%


З моманту свайго з'яўлення электронныя кнігі адразу прыцягнулі да сябе ўвагу. Многія нават лічылі, што яны заменяць папяровыя дзякуючы сваёй зручнасці і звышкампактнасці.


Але з цягам часу сітуацыя змянілася. Наколькі? Прадстаўнікі выдавецтваў і бібліятэк абмяркоўвалі гэта на круглым стале "Праблемы і перспектывы развіцця беларускага кнігавыдання. Сучасныя фарматы кніжных выданняў", які праходзіў падчас форума "Кніга=Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання".

"Сусветныя эксперты сцвярджаюць, што граніца электронных кніг на рынку - не больш за 30%, - распавёў дырэктар ААТ "Электронная кнігарня" Андрэй Янушкевіч. - Сёння можна ўпэўнена казаць, што папяровая кніга нікуды не знікне. Чаму спыніўся рост рынку электронных кніг? Менавіта таму, што выдаўцы ўсвядомілі каштоўнасць тэксту ў адрыве ад матэрыялу, з якога выраблена кніга. І таму кошт электронных кніг дагнаў кошт папяровых выданняў".

Па словах эксперта, у Беларусі доўгі час не існавала арганізаванага легальнага рынку электронных кніг.

"Магчыма, з моманту з'яўлення першых прылад для іх чытання мінула няшмат часу, але атрымалася, што мы вельмі слаба варушымся і крыху адстаем ад тэндэнцый, якія назіраюцца ва ўсім свеце. Патрэбна разуменне з боку выдавецтваў і бібліятэк, што стварэнне гэтага рынку будзе стымуляваць не толькі бізнес, але і маладых аўтараў, бо тут няма тыражоў, а продаж кніг залежыць толькі ад іх якасці, папулярнасці", - упэўнены Андрэй Янушкевіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.