Вы тут

У Кракаў на сустрэчу з Касцюшкам і Міцкевічам


Даўно марыў паглядзець магілы нашых выбітных землякоў Тадэвуша Касцюшкі і Адама Міцкевіча.  Напярэдадні Дзён усіх святых пашчасціла наведаць старажытны Кракаў. Славутыя ліцвіны пахаваны ў кракаўскім замку Вавель, сярод каралеўскіх асоб.


Перад велічнымі мармуровымі надмагіллямі адчуваецца гонар за сваю зямлю - Беларусь, якая дала свету гэтых вялікіх людзей. Легендарны военачальнік, лідар нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года Касцюшка паходзіць з засценка Мерачоўшчына, які месціцца паблізу Івацэвічаў. А паэт-рамантык, публіцыст і палітычны дзеяч Міцкевіч нарадзіўся паміж Навагрудкам і Баранавічамі, у фальварку Завоссе.

 

 

Для жыхароў нашай Бацькаўшчыны і Мерачоўшчына, і Завоссе – несумненна, аднолькава святыя мясціны. Як, зрэшты, і гэтыя журботныя скляпенні на гары Вавель, у якіх знайшлі свой апошні прыстанак сыны Беларусі.

 

Велічныя помнікі Тадэвушу Касцюшку і Адаму Міцкевічу сталі неад’емнай часткай архітэктурных ансамбляў Кракава. Болей за сто гадоў яны ўпрыгожваюць фасад замка на гары Вавель і галоўную турыстычную меку горада - Рынкавую плошчу.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара.

Польшча, Кракаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.