Вы тут

Як Беларусь перажыла першы снегапад


На тэрыторыі краіны на працягу сутак назіраліся неспрыяльныя метэаралагічныя ўмовы, якія праявіліся ў выглядзе снегападу. Затораў на аўтамабільных дарогах зарэгістравана не было, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.


У Пружанскім і Драгічынскім раёнах выпала 13 і 10 міліметраў снегу адпаведна. У Брэсцкай вобласці падраздзяленні МНС аказвалі дапамогу ў вызваленні са снежных заносаў трох транспартных сродкаў — грузавіка і двух легкавікоў, у якіх знаходзілася пяць чалавек. Убралі ўпаўшыя дрэвы з праезнай часткі. Пацярпелых не было.

На расчыстцы дарог і ўборцы снегу давялося задзейнічаць больш за 2,1 тысячы адзінак тэхнікі і больш за 4,1 тысячы чалавек з розных арганізацый. Па дадзеных «Белэнерга», на працягу сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 144 населеных пунктаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.