Вы тут

Прамзона «Ікітэлі» можа стаць рэзідэнтам СЭЗ «Гроднаінвест»


Адна з вядучых турэцкіх прамысловых зон разглядае варыянт размяшчэння вытворчасці ў Лідзе, Смаргоні ці Гродне. Рэзідэнцтва ў свабоднай эканамічнай зоне дае кампаніі магчымасць карыстацца льготным падатковым і мытным рэжымам.


«Інвестыцыі важныя для ўсіх тэрыторый. Яны даюць комплекснае развіццё рэгіёна, — адзначае член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Віктар АМБРАЖЭЙЧЫК. — Перш за усё, гэта стварэнне працоўных месцаў на пабудаванай вытворчасці і выпуск новай прадукцыі. Людзі імкнуцца ў мегаполісы — і гэта праблема для некаторых рэгіёнаў, таму галоўнае — забяспечыць іх работай. А за гэтым пойдзе і развіццё інфраструктуры, бо трэба будаваць жыллё. Можна прасачыць і такі ланцужок: у кватэру спатрэбіцца мэбля, значыць гэта адаб'ецца на дрэваапрацоўцы, што дасць, у сваю чаргу, эфект для лесанарыхтоўчай прамысловасці. Ідзе развіццё рэгіёна, таму ў прыцягненні інвестыцый зацікаўлены ўсе».

Надзея АНІСОВІЧ

anіsovіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Больш рабочых месцаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.