Сёння аматары беларускай культуры і незвычайных нагод для святаў адзначаць дзень нараджэння Максіма Багдановіча. А “Бярозка” ўзялася святкаваць загадзя: пазаўчора – разам з вучнямі 111-й школы ў Мінску. Аказалася, што да дня нараджэння Макса – як шчыра і па-простаму называюць класіка прыхільнікі праз век – рыхтаваліся не толькі супрацоўнікі рэдакцыі: дзевяцікласнікі зладзілі сапраўдны спектакль па “Апокрыфу”. Рэдактары часопіса прапанавалі віктарыну “Няўлоўны класік”: пазнаць Максіма сярод не Максімаў і назваць цікавінкі з яго жыцця. Самыя кемлівыя атрымалі ў падарункі асобнікі “Бярозкі”.
Разам з намі дзень нараджэння Багдановіча святкавалі сябры – музычны гурт «Laudans» - яны падарылі сапраўдны святочны канцэрт. “Не кожны дзень пачуеш вось так проста жывую сапраўдную музыку,” – перашэптваліся настаўнікі. Спадзяемся, гэтая сустрэча валошкай упрыгожыла сноп каласаў штодзённага школьнага плёну.
Кацярына Захарэвіч
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».