Вы тут

У Нідэрландах распрацавалі курткі для бяздомных з тэрміналамі аплаты


У рэкламным агенцтве N = 5 з Нідэрландаў распрацавалі курткі для бяздомных з убудаванымі тэрміналамі аплаты. Яны дазволяць жыхарам Амстэрдама падаваць міласціну з бескантактавых банкаўскіх картак, паведамляе выданне Stосk Nеws.


Распрацоўшчыкі лічаць, што рост папулярнасці безнаяўных плацяжоў зрабіў жыццё бяздомных цяжэйшым. Паколькі прахожыя часта не маюць пры сабе гатоўкі, зарабіць жабраваннем стала амаль немагчыма. Куртка з убудаваным плацежным тэрміналам вырашае гэтую праблему. Каб ахвяраваць 1 еўра, дастаткова на некалькі секунд паднесці да грудзей яе ўладальніка бескантактавую банкаўскую картку. Сабраныя грошы ідуць на рахунак цэнтра дапамогі бяздомным. Мяркуецца, што яго супрацоўнікі прасочаць за разумным размеркаваннем сродкаў і не дазволяць растранжырыць увесь заробак на алкаголь ці наркотыкі. Агенцтва вырабіла некалькі прататыпаў курткі і раздала іх амстэрдамскім бяздомным у тэставым рэжыме.

Загаловак у газеце: Міласціна праз тэрмінал

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.