Вы тут

Ільготнае крэдытаванне заменяць адраснай дзяржпадтрымкай


Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў ад 12 студзеня 2017 года №18, якая зацвярджае комплекс мер па рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады.


У прыватнасці, у дакуменце гаворыцца, што для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, будзе прадугледжана замена льготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва крэдытаваннем на рынкавых умовах з адраснай дзяржаўнай падтрымкай такіх асоб за кошт бюджэтных сродкаў. Пастанова ўдакладняе, што пераход да новага прынцыпу фінансавання жыллёвага будаўніцтва для «чаргавікоў» будзе рэалізаваны на працягу гэтага года. Дакладны механізм такой адраснай дзяржпадтрымкі сёлета павінны распрацаваць спецыялісты Мінбудархітэктуры, Мінэканомікі, Мінфіна, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Таксама дакумент прадугледжвае стварэнне агенцтва па іпатэчным жыллёвым крэдытаванні для развіцця інфраструктуры рынку іпатэчнага жыллёвага крэдытавання, забеспячэння яго ўстойлівасці, ліквіднасці і павышэння даступнасці жылля для насельніцтва. Непасрэдна эксперты будаўнічай галіны павінны будуць на працягу 2017—2018 гадоў распрацаваць механізм фінансавання будаўніцтва інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў раёнах жылой забудовы на ўмовах дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Акрамя таго, ужо сёлета грошы грамадзян на набыццё і будаўніцтва жылля плануецца вызваліць ад дэкларавання і падатковых прэтэнзій.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.