Вы тут

Валерый Малашка прызначаны міністрам аховы здароўя Беларусі


Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што зусім нядаўна Валерый Малашка быў прызначаны міністрам працы і сацыяльнай абароны.


"Калі мы закранулі пытанне аб прызначэнні міністра аховы здароўя і мне прапанавалі дзясятка паўтара кандыдатур, самы высокі рэйтынг пры праверцы аказаўся ў вас. Усе давалі характарыстыкі, перш за ўсё ставячы вас на першае месца", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Не хачу сказаць, што пасада міністра працы ў нас другарадная, але, пагадзіцеся, пасада міністра аховы здароўя — найважнейшая ў любой краіне, таму што гэта звязана са здароўем цэлай нацыі, нашага насельніцтва. Мне давялося выбіраць: ці ж пагадзіцца з тым, што было , ці ж прызнаць, што Малашка больш патрэбны ў якасці міністра аховы здароўя, — сказаў Прэзідэнт. — Таму я прыношу свае прабачэнні, што так атрымалася, але грамадства лічыць, што Малашка павінен быць міністрам аховы здароўя. І я з гэтым грамадствам згодзен ".

Біяграфія Малашкі В.А.

Малашка Валерый Анатольевіч нарадзіўся ў 1966 годзе ў Гродне. Скончыў у 1989 годзе Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, у 2007 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1989 года працаваў урачом-інтэрнам па анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Магілёўскай абласной бальніцы, з 1990 па 1993 год - урачом-анестэзіёлагам-рэаніматолагам Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. З 1993 па 1997 год - намеснік галоўнага ўрача па лячэбных пытаннях Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. У 1997-2004 гадах займаў пасаду галоўнага ўрача Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.

З 2004 года быў першым намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. З 2005 па 2009 год - начальнік упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама.

З 2009 года па 2016 год працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Са снежня 2016 года - міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

27 студзеня 2017 года назначаны міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.