Вы тут

Студэнцкая зборная Беларусі на Універсіядзе выйграла першы медаль


Першы медаль у скарбонку студэнцкай зборнай Беларусі на ХVІІІ Сусветнай зімовай універсіядзе ў Алматы прынёс Арцём Башлакоў, заняўшы другое месца ў турніры па фрыстайле.


Ён у фінале паказаў вынік 90,94 бала. Беларуска Вера Ляшкевіч спынілася за крок ад п'едэстала, заняўшы чацвёртае месца — 50,96 бала. Гарналыжніца Марыя Шканава заняла восьмае месца ў супергіганце. Лыжніца Анастасія Майнгардт стала 11-й у гонцы на 5 кіламетраў.

Універсіяда ў Алматы будзе праходзіць па 8 лютага. Прэстыжныя міжнародныя спаборніцтвы праводзяцца пад эгідай Міжнароднай федэрацыі студэнцкага спорту (FІSU).

Больш як 60 краін заявілі пра сваё жаданне ўдзельнічаць ва Універсіядзе. Паведамлялася, што ў Алматы збярэцца да 5 тысяч спартсменаў. Спаборніцтвы будуць праводзіцца па 12 відах спорту: біятлоне, гарналыжным спорце, кёрлінгу, канькабежным спорце, лыжным дваябор'і, лыжных гонках, скачках на лыжах з трампліна, снаўбордзе, фігурным катанні, фрыстайле, хакеі з шайбай, шорт-трэку. Будуць разыграны 86 камплектаў медалёў. У склад беларускай спартыўнай дэлегацыі ўвайшлі 23 спартсмены з шасці ўстаноў вышэйшай адукацыі.

P.S. Залаты і сярэбраны медалі выйгралі беларускія атлеты ў трэці дзень універсіяды. Канькабежка Марына Зуева стала лепшай у бегу на 3 тысячы метраў, а гарналыжніца Марыя Шканава заняла другое месца ў суперкамбінацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Тут снег і лёд гарачыя!

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень вельмі ўдалы ў плане кар'еры і любові. Могуць паступіць прыемныя дзелавыя прапановы. Калі вы сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то забяспечаны поспех, прычым такі, на які нават не разлічвалі. Цяпер час выканання жадання, вырашэння праблемы, якая хвалюе даўно. Да канца тыдня прыйдзе адчуванне радасці, спакою і гармоніі.

Грамадства

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Сёння ў кожнага пятага дарослага чалавека ў свеце дыягнастуецца павышаны крывяны ціск.