Вы тут

Да Чэмпіянату свету гатовыя!


Спартсменкі клуба «Сільфіда» выступяць на Чэмпіянаце свету па эстэтычнай групавой гімнастыцы ў Алматы.


Упершыню сусветнае першынство па эстэтычнай групавой гімнастыцы адбудзецца ў Азіі. 

У рамках XXIII Чэмпіянату свету ў Алматы з 22 па 24 лістапада пройдуць Чэмпіянат чатырох кантынентаў і міжнародны турнір «Almaty Cup». У спартыўных мерапрыемствах прымуць удзел наймацнейшыя каманды з 15-17 краін свету, больш за 1500 спартсменаў, трэнераў, суддзяў. Будзе разыграна 50 камплектаў медалёў у доўгай і кароткай праграмах, у некалькіх узроставых катэгорыях, а таксама сярод змешаных каманд. 

Беларусь будуць прадстаўляць чатыры каманды клуба эстэтычнай групавой гімнастыкі «Сільфіда» пад кіраўніцтвам Таццяны Ржэўскай, Кацярыны Бязверхай і Крысціны Куляшовай.

У Чэмпіянаце свету прымуць удзел дзве каманды з Беларусі: у катэгорыі «юніёры» — «Сільфіда-Флэйм», у катэгорыі «жанчыны» — «Сільфіда-Флёр». У міжнародным турніры «Almaty Cup», які пройдзе ў рамках спаборніцтваў, сваё майстэрства пакажуць: «Сільфіда-Скарлет» (у катэгорыі «дзеці 10-12 гадоў» ), «Сільфіда-Сімфонія» ( «дзеці 12-14 гадоў»), «Сільфіда-Флэйм» («юніёры») і «Сільфіда-Флёр» («жанчыны»).

— У 2019 годзе на Чэмпіянаце свету па эстэтычнай гімнастыцы ў Іспаніі каманда клуба «Сільфіда», пад маім кіраўніцтвам, упершыню выйшла ў фінал сусветнага першынства і заняла сёмае месца сярод 35-і наймацнейшых каманд свету, — распавяла чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі эстэтычнай групавой гімнастыкі, кіраўнік клуба эстэтычнай групавой гімнастыкі «Сільфіда» і трэнер жаночай каманды Таццяна Ржэўская. — Гэта найлепшы вынік беларусак за ўсю гісторыю развіцця эстэтычнай гімнастыкі ў краіне. Пасля такога поспеху здарыўся трохгадовы перапынак ва ўдзеле беларускіх каманд у чэмпіянатах свету. Спачатку каранавірус, потым забарона на ўдзел у сусветных стартах для Расіі і Беларусі. Мы з нецярпеннем чакалі магчымасці паказаць сваё майстэрства, і такое права, у восьмы раз, клуб атрымаў. Зараз у Мінску праводзім заключныя трэніроўкі і хутка каманды клуба вылецяць на першынство свету ў Алматы.Арганізатарамі спаборніцтваў з’яўляюцца Міжнародная федэрацыя эстэтычнай групавой гімнастыкі (IFAGG), Міністэрства турызму і спорту Рэспублікі Казахстан, Акімат горада Алматы, Казахстанская федэрацыя эстэтычнай групавой гімнастыкі.

Кіраўнік клуба эстэтычнай групавой гімнастыкі «Сільфіда», трэнер жаночай каманды Таццяна Ржэўская на трэніроўцы.


Пажадаем нашым спартсменкам вярнуцца дадому з ўзнагародамі!

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.