Мерапрыемства арганізуецца з мэтай павышэння ўзроўню падрыхтоўкі маладых спецыялістаў Рэспублікі Беларусь у галіне менеджменту ў адпаведнасці з Палажэннем аб Рэспубліканскай алімпіядзе па менеджменце, зацверджаным старшынёй Дзяржстандарту В.У. Назаранкам.
Алімпіяда праводзіцца ў рамках міжнароднага Глабальнага праекта "Маладзёжны творчы рух "Эстафета якасці", накіраванага на далучэнне да руху за дзелавую дасканаласць і якасць творчай моладзі розных краін, удасканальванне арганізацый, павышэнне якасці прадукцыі і паслуг, дасягненне ўстойлівага развіцця грамадства і паляпшэнне якасці жыцця.
У ёй могуць прымаць удзел студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама спецыялісты ва ўзросце да 30 гадоў, чыя прафесійная дзейнасць звязана з якасцю прадукцыі і паслуг.
Алімпіяда праводзіцца ў два этапы.
На першым этапе ўдзельнікі і каманды-ўдзельніцы (каманда павінна складацца з чатырох чалавек) да 1 сакавіка 2017 г. накіроўваюць заяўкі і рэфераты ва ўстановы вышэйшай адукацыі (у тым выпадку, калі яны з'яўляюцца студэнтамі/магістрантамі) або сакратарыят Рэспубліканскай экспертнай камісіі (далей - Сакратарыят), створаны на базе дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (Дзяржстандарт) і Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС).
Для падрыхтоўкі рэферата ўдзельнікі Алімпіяды могуць выкарыстоўваць адну з прапанаваных тэм:
- Актуальнасць эфектыўнага менеджменту якасці ва ўмовах рынкавай эканомікі;
- Якасць - усеагульнае поле для канкурэнцыі;
- Месца метралогіі ў сістэме менеджменту якасці;
- Якасць прадукцыі, паслуг і працэсаў як аб'ект кіравання;
- Укараненне інавацыйных метадаў менеджменту якасці - перспектыўная магчымасць забеспячэння стабільнасці якасці;
- Прымяненне тэхнік эфектыўнага менеджменту для стварэння канкурэнтных пераваг;
- Сістэма ідэнтыфікацыі і прасочвання прадукцыі ў арганізацыі - найважнейшы элемент сістэмы менеджменту якасці;
- Уплыў развіцця інфармацыйных тэхналогій на забеспячэнне якасці прадукцыі, паслуг і працэсаў;
- Павышэнне якасці ў сельскай гаспадарцы - павелічэнне экспартнага патэнцыялу краіны;
- Менеджмент рызыкі як аснова ўстойлівага поспеху арганізацыі;
- Сістэмы экалагічнага менеджменту з пункту гледжання ўсеагульнага менеджменту якасці;
- Менеджмент: навука ці мастацтва?;
- Практыка прымянення інструментаў эфектыўнага менеджменту ў навуковай сферы;
- Выкарыстанне менеджменту рызык у навуковай дзейнасці;
- Інавацыйны менеджмент ва ўзаемасувязі з навукова-тэхнічным прагрэсам.
Рэферат можа быць таксама падрыхтаваны і па ўласнай тэме, якая адлюстроўвае пытанні, звязаныя з прымяненнем практык і метадаў менеджменту; асаблівасцямі сістэм менеджменту на базе стандартаў ISO 9001, ISO 14001, OHSAS 18001, ISO 50001; інтэграваннем сістэм менеджменту; пабудовай сістэмы менеджменту на аснове канцэпцый і мадэляў дасканаласці (напрыклад, мадэлі EFQM).
Падрыхтоўка рэфератаў можа ажыццяўляцца як асобнымі ўдзельнікамі, так і камандамі з ліку студэнтаў, магістрантаў і спецыялістаў у галіне якасці.
Прафілюючыя кафедры ўстаноў вышэйшай адукацыі або Сакратарыят праводзяць адбор лепшых рэфератаў і вызначаюць фіналістаў.
Для ўдзелу ў Алімпіядзе ў другім этапе ўстановы вышэйшай адукацыі да 15 красавіка 2017 г. перадаюць дакументы фіналістаў у Сакратарыят з суправаджальным пісьмом і вынікамі ацэнкі па вызначаных крытэрыях.
Другі этап Алімпіяды арганізуецца і праводзіцца ў БелДІСС. Удзельнікі праходзяць тэставанне, рашаюць сітуацыйныя задачы, прадстаўляюць прэзентацыі, падрыхтаваныя на аснове рэфератаў.
Падвядзенне вынікаў Алімпіяды ажыццяўляецца Рэспубліканскай экспертнай камісіяй, якая фарміруецца з прадстаўнікоў Дзяржстандарта, Міністэрства адукацыі, вядучых спецыялістаў арганізацый у галіне менеджменту.
Пераможцы Алімпіяды, якія набралі найбольшую колькасць балаў, будуць узнагароджаны дыпломамі I, II, III ступені, заахвочвальнымі прызамі і атрымаюць права на публікацыю сваіх работ у выглядзе навуковых артыкулаў у выданнях Дзяржстандарту.
Пераможцы таксама могуць удзельнічаць у Міжнароднай Алімпіядзе па менеджменце, якая праводзіцца ў адпаведнасці з рашэннем Міжнароднай гільдыі прафесіяналаў якасці і Клуба лідараў якасці краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Заяўкі на ўдзел у Алімпіядзе прымаюцца ў сакратарыяце Рэспубліканскай экспертнай камісіі па адрасе:
- 220113, г. Мінск, вул. Мележа, д. 3, к. 805;
- тэлефон: (017) 269 69 64;
- факс: (017) 269 69 54;
- е-mail: ntc@belgiss.by.
Што за таемнымі дзвярыма?