Вы тут

Як не трапіць у гісторыю з «душком»


Падраздзяленні Дзяржстандарта выконваюць ключавую нагрузку па дзяржнаглядзе за выкананнем чысціні спажывецкага рынку ад прадукцыі, якая не адпавядае тэхналагічным рэгламентам і ўяўляе пагрозу для жыцця і здароўя спажыўцоў. Як расказаў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Аляксандр Бурак, у сваёй практыцы інспекцыі выкарыстоўваюць рызыкоўна-арыентаваны падыход. Вывучаецца рынак, аналізуюцца і выяўляюцца найбольш слабыя і праблемныя месцы патэнцыяльных парушальнікаў. І толькі пасля гэтага праводзяцца кантрольна-наглядныя мерапрыемствы. Таму і эфектыўнасць работы інспекцый высокая, бо першапачаткова не траціцца час на праверку добрасумленных удзельнікаў рынку.


Па словах намесніка старшыні Дзяржстандарту, айчынны таварны рынак абавязаны быць разнастайны, насычаны прапановамі ад розных вытворцаў. Адначасова з гэтым прадукцыя прадпрыемстваў павінна быць бяспечнай і адпавядаць заяўленым стандартам. На жаль, у бізнесе часам прысутнічаюць не зусім сумленныя работнікі, якія жадаюць за кошт розных хітрыкаў зарабіць дадатковую маржу.

У нашай краіне выбудаваная наглядная сістэма абароны рынку ад нядобрасумленных вытворцаў і пастаўшчыкоў. Беларуская наглядная сістэма за выкананнем тэхнічных рэгламентаў, стандартаў і дзяржаўнага метралагічнага нагляду з'яўляецца, бадай, найбольш эфектыўнай у ЕАЭС. І беларускі вопыт запатрабаваны нашымі найбліжэйшымі калегамі.

Як паведаміла начальнік упраўлення дзяржаўнага кантролю (нагляду) Дзяржстандарту Вольга Мажэйка, у першым паўгоддзі гэтага года Дзяржстандарт забараніў увоз і абарачэнне на тэрыторыі Беларусі 826 найменняў небяспечнай прадукцыі, якая не адпавядае абавязковым патрабаванням тэхнічных рэгламентаў і заяўленым характарыстыкам. Больш за 23 % з гэтага ліку склалі тавары лёгкай прамысловасці, 22 % — тавары для дзяцей і падлеткаў, 21 % — электратэхніка, 19 % — харчовая прадукцыя, 7 % — цацкі і 8 % прыйшлося на іншыя віды тавараў. Спынена дзеянне 469 дакументаў аб пацвярджэнні адпаведнасці Мытнага саюза. Канфіскавана з абарачэння 927 найменняў небяспечнай прадукцыі.

Прычым больш за палову партый канфіскаванай небяспечнай прадукцыі было ўтылізавана, астатняя — вернутая пастаўшчыкам або вытворцам. І толькі 3 % было дапрацавана да дзеючых нормаў і вернута ў гаспадарчы абарот.

Парушальнікі сапраўды трапляюць у гісторыю. З 2020 года ў рамках партала «Якасць.бел» функцыянуе інфармацыйная сістэма «Небяспечная прадукцыя», якая ўтрымлівае рэестр небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і абарачэння на тэрыторыі нашай краіны, рэестр дакументаў аб пацвярджэнні адпаведнасці прадукцыі патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, дзеянне якіх спынена ў Беларусі, і антырэйтынг небяспечнага электрабытавога абсталявання. У рэестры значыцца звыш 7 тысяч найменняў небяспечнай прадукцыі і тавараў і больш за 4,6 тысячы ануляваных дакументаў. У Дзяржстандарце падкрэсліваюць, што рэсурс становіцца ўсё больш запатрабаваным як сярод спажыўцоў, так і сярод суб'ектаў гаспадарання.

Па словах Вольгі Мажэйкі, суб'ектам гаспадарання таксама выдаюцца прадпісанні (рэкамендацыі) аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў, складаюцца пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях і прымяняюцца штрафныя санкцыі. На яе погляд, нагляд і кантроль накіраваны на прафілактыку і прэвентыўныя меры, якія ставяць перашкоды небяспечнай прадукцыі на стадыі ўвозу, выпуску ў абарот. Таму такім таварам складана трапіць у кошыкі нашых спажыўцоў.

Для інфармавання спажыўцоў і бізнесу аб дзейнасці дзяржнагляду Дзяржстандарт таксама вядзе тэлеграм-канал «Бяспека і якасць».

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.