Вы тут

У мінскі пракат выходзіць дакументальная карціна "Мора ў агні"


У той час як 67-ы Берлінскі кінафестываль, што завяршыўся 18 лютага, толькі-толькі падвёў вынікі і назваў пераможцам венгерскую карціну «Пра цела і душу» Ільдзіка Эньедзі, у абмежаваны мінскі пракат выходзіць уладальнік «Залатога мядзведзя» мінулага Берлінале.


Для дакументальнай карціны «Мора ў агні» Джанфранка Розі вылучана толькі тры паказы, якія адбудуцца 24, 26 і 27 лютага ў кінатэатры «Цэнтральны». Яна расказвае пра дні італьянскага вострава Лампедуза, праз які праходзяць тысячы мігрантаў у пошуках акна ў Еўропу.

...Рэжысёр прыехаў на Лампедузу, каб зняць дзесяціхвілінную кароткаметражку пра жыхароў вострава. Урач, да якога той звярнуўся з бранхітам, расказаў шмат цікавых рэчаў пра сваю практыку з мігрантамі — яны тысячамі, калі жывыя, то знясіленыя, прыбываюць на Лампедузу як на перавалачны пункт, каб далей адправіцца шукаць лепшага жыцця ў Еўропе. У выніку Джанфранка Розі застаўся тут на паўтара года і стварыў поўнаметражную карціну пра трагедыю сучаснасці. Фільм аказаўся не проста кан'юнктурным — бо тэма мігрантаў апошнім часам прыносіць творцам шмат перамог, — а адной з найважнейшых кінакарцін года, якую нельга прапускаць.

Эксклюзіўныя паказы пераможцы Берлінале пройдуць у рамках праекта «Лістапад. Калекцыя».

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

katsyalovich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Мора ў агні

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.