Вы тут

Правяральны перыяд прапануюць вызначыць на пяць гадоў


Міністэрства па падатках і зборах выносіць на грамадскае абмеркаванне праект указа «Аб асобных пытаннях правядзення праверак і падаткаабкладання юрыдычных і фізічных асоб», паведамляе прэс-служба.


Праектам указа прапануецца вызначыць правяральны перыяд падатковага заканадаўства ў межах пяці каляндарных гадоў, якія папярэднічалі году, у якім ва ўстаноўленым парадку прынята рашэнне аб прызначэнні праверкі, і за мінулы перыяд бягучага каляндарнага года. Пры гэтым выключэннем стануць перыяды, за якія плацельшчыкам унесены змены ці дапаўненні ў падатковую дэкларацыю (разлік) па падатку на прыбытак, згодна з якой павялічваецца (узнікае) сума атрыманай страты, а таксама за перыяд, за які прадстаўлена падатковая дэкларацыя па падатку на дабаўленую вартасць са зменамі або дапаўненнямі, згодна з якой павялічваецца сума падатковых вылікаў у параўнанні з раней прадстаўленай падатковай дэкларацыяй па ПДВ.

Акрамя таго, прапануецца, каб такі тэрмін не распаўсюджваўся на кантроль у сферы дэкларавання фізічнымі асобамі даходаў і маёмасці, паколькі дзеючым заканадаўствам прадугледжваецца кантроль за адпаведнасцю даходаў і выдаткаў за дзесяць каляндарных гадоў. Таксама мяркуецца, што налічэнне фізічнай асобе падатку на нерухомасць, зямельнага падатку, збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў, абавязак падліку якіх ускладзены на падатковыя органы, будзе праводзіцца не больш чым за тры каляндарныя гады. Заўвагі і прапановы па праекце ўказа можна накіроўваць у МПЗ да 3 сакавіка.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.