Вы тут

У Беларусі пачне паэтапна ўводзіцца забарона на лоўлю ўсіх відаў рыб


З 20 сакавіка ў Беларусі пачне паэтапна ўводзіцца забарона на лоўлю ўсіх відаў рыб.


Лоўля ўсіх відаў рыбы ва ўгоддзях Брэсцкай і Гомельскай абласцей забараняецца з 20 сакавіка па 18 мая, Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай — з 1 красавіка па 30 мая, Віцебскай — з 10 красавіка па 8 чэрвеня. Выключэнне складае аматарскае рыбалоўства адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай з адным кручком у светлы час сутак з берага або са штучных збудаванняў, акрамя чыгуначных і іншых мастоў, плацін, шлюзаў і іншых гідратэхнічных збудаванняў.

Акрамя названых тэрмінаў забароны на лоўлю рыбы ў рыбалоўных угоддзях дзейнічаюць забароны на лоўлю шчупака — з 1 сакавіка па 15 красавіка, у Віцебскай вобласці — з 9 сакавіка па 25 красавіка; сома звычайнага — з 1 лістапада па 31 сакавіка.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Час спакою — у рыбы нераст

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.