Вы тут

Першая ахвяра вясенняга выпальвання


Вось ужо тыдзень урачы Клімавіцкай раённай бальніцы змагаюцца за жыццё 96-гадовай жыхаркі вёскі Шасцёраўка, якая атрымала на пажары апёкі 40% паверхні цела.


Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Клімавіцкага аддзела па надзвычайных сітуацыях Раман Пяськоўскі паведаміў, што прычынай няшчаснага выпадку стала спальванне сухой расліннасці і смецця. Сваячка пенсіянеркі расклала вогнішча на некаторай адлегласці ад дома, але пад парывам ветру полымя перакінулася на жылую пабудову, і тая загарэлася. Жанчына кінулася ратаваць гаспадыню, але спатрэбіўся час, каб вывесці старога чалавека цераз ахопленую агнём веранду. Пажар знішчыў дах дома, пашкодзіў сцены і маёмасць.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, на 20 сакавіка дапамога ратавальнікаў ва ўтаймаванні палаючай расліннасці спатрэбілася ўжо 43 разы. Супрацоўнікі гэтай службы не перастаюць нагадваць, каб насельніцтва не стварала ўмовы для пажару пры навядзенні парадку каля сваіх дамоў. Акрамя таго, што парушэнне правілаў пажарнай бяспекі небяспечна для жыцця, гэта можа каштаваць яшчэ і грошай. За выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама ржышча на палях, альбо непрыняцце мер па ліквідацыі гэтых надзвычайных сітуацый грамадзяне і кіраўнікі нясуць адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь. Калі агонь нанёс істотную шкоду маёмасці або здароўю чалавека, вінаватаму пагражае крымінальная адказнасць.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.