Вы тут

Сустрэча студэнтаў з парламентарыем адбудзецца ў БДУ 29 мая


29 мая ў Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. Кальварыйская, 9, аўд. 528) старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Ігар МАРЗАЛЮК  сустрэнецца з грамадскімі актывістамі з ліку студэнтаў беларускіх ВНУ і старшакласнікаў Мінска, якія з'яўляюцца прадстаўнікамі Студэнцкай лігі маладых выбаршчыкаў. Пачатак мерапрыемства ў 14 гадзін.


Фота: БЕЛТА

Стасункі з госцем пройдуць у фармаце адкрытага мікрафона. Падчас сустрэчы будуць разгледжаны перспектывы развіцця адукацыі і навукі, удзел моладзі ў палітычным і культурным жыцці, а таксама дадзены рэкамендацыі, як стаць палітыкам у Беларусі.

Мерапрыемства арганізавана ў рамках рэалізацыі праекта “Студэнцкая ліга маладых выбаршчыкаў”. Ён стартаваў 18 лістапада 2016 года на базе факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Нагадаем, што ў цырымоніі адкрыцця праекта прыняла ўдзел старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Надзея НІКАЛАЕВА 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.