Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: «Жанiх»

Калi i дзе: TV1000 Ru, 28 чэрвеня ў 14.15

Гэтая леташняя камедыя — чарговая спроба рэзiдэнтаў «Камедзi Клаб» пераканаць грамадскасць, што яны не толькi гумарысты, але яшчэ акцёры, сцэнарысты, рэжысёры i ўсё такое.

Немец Гельмут умудрыўся на сваёй гiстарычнай радзiме пазнаёмiцца i закахацца ў рускую прыгажуню Алену, а пасля прыехаў прасiць рукi каханай. Ды толькi ў вёску, дзе жывуць сваякi дзяўчыны, прыехаў i яе былы муж, якi вырашыў вярнуць жонку. А яшчэ — заможны бiзнесмен Ерафееў, якi набыў суседнi дом i прагне зрабiць усё, каб будоўля вялiкай дарогi не прайшла праз яго ўтульнае жытло. Да таго ж у справу актыўна ўмешваюцца сябры, аднавяскоўцы, заблудны танкiст i нават... змяя. Сiтуацыя ператвараецца ў фарс у сувязi з тым, што рамантычнае супрацьстаянне немца i рускага адбываецца... 9 мая. Словам, гумар у фiльме, дзе нават ролю звычайнай вёскi выконвае курортны Геленджык, сучасна-спецыфiчны — але камусьцi абавязкова спадабаецца.


Што: «Сем нявест яфрэйтара Збруева»

Калi i дзе: «Беларусь 3», 1 лiпеня ў 21.05 i 2 лiпеня ў 11.35

Каляровая савецкая камедыя 1970 года, у якой знялiся не толькi вядомыя акцёры Сямён Марозаў, Наталля Варлей, Мар'яна Вярцiнская, але i папулярны на той час ансамбль «Яраслаўскiя рабяты».

Яфрэйтар Косця Збруеў трапiў на вокладку часопiса «Умелы воiн», i хлопца лiтаральна засыпалi лiстамi дзяўчаты з усёй вялiкай краiны. Не дзiва, што пасля звальнення ў запас Косця, адабраўшы сем «самых-самых» прэтэндэнтак, выпраўляецца шукаць сярод iх тую самую, адзiную — будучую жонку. Аднак на справе аказалася не ўсё так проста.


Што: «Жанiх з таго свету»

Калi i дзе: АНТ, 1 лiпеня ў 0.35

Камедыю Леанiда Гайдая, знятую амаль 60 гадоў таму, бязлiтасныя нажнiцы цэнзуры пакрэмзалi так грунтоўна, што ад вялiкага фiльма засталася толькi кароткаметражка. I тым не менш iмя рэжысёра, як брэнд, гаворыць само за сябе.

Кiраўнiк установы «КУКУ» (Куставое ўпраўленне курортных устаноў), вопытны бюракрат Петухоў аднойчы трапляе ў няёмкае становiшча: раптам высвятляе, што яго... пахавалi. Загiнулага пад машынай прынялi за Петухова — бо гэты кiшэнны злодзей скраў у яго дакументы. Звыклымi бюракратычнымi спосабамi пацвердзiць сваё iснаванне герою ўсё нiяк не ўдаецца, i няшчасны ўжо насамрэч гатовы звесцi рахункi з жыццём — але выйсце аказваецца да смешнага лёгкiм...

Загаловак у газеце: Ажанiцца — не журыцца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тыгры ў Мінскім заапарку. Як жывуць і чым харчуюцца сімвалы 2022 года?

Тыгры ў Мінскім заапарку. Як жывуць і чым харчуюцца сімвалы 2022 года?

Паводле кітайскага календара 2022-і пройдзе пад знакам Тыгра. 

Грамадства

Ці апраўдае сваю назву апошні месяц зімы? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Ці апраўдае сваю назву апошні месяц зімы? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Люты — ад лацінскага «фебруарыс», што азначае «ачышчэнне». 

Грамадства

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Каму, калі, што, дзе і як можа давяраць пра сябе сучасны чалавек.