Вы тут

На Чорным моры выратавалі беларусаў


Расійскія пагранічнікі на Чорным моры выратавалі пяцярых беларусаў з яхты, якая цярпела бедства. Такую інфармацыю распаўсюдзіла прэс-служба пагранічнага ўпраўлення ФСБ Расіі па Крыме.


Судна цярпела бедства за тры-чатыры мілі ад берага. Вецер, які пачаў узмацняцца, зносіў яхту ў адкрытае мора. Капітан у радыёэфіры падаў сігнал аб дапамозе, які прыняў пагранічны вартавы катар. Пагранічнікі паднялі на борт пяцярых нашых суайчыннікаў. Як паведамляецца, ніхто з іх не пацярпеў. Яхту адбуксіравалі ў бухту.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Яхта вярнулася ў бухту

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.