Вы тут

МАК дапаможа краінам Карыбскага архіпелага


Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў рашэнне аб заснаванні рэзервовага фонду з капіталам $1 млн для аказання дапамогі нацыянальным алімпійскім камітэтам краін Карыбскага басейна, якія пацярпелі ад найбуйнейшага ўрагану «Ірма», што абрынуўся на заходнюю частку Атлантыкі.


— Усе нашы думкі з ахвярамі ўрагану і іх сем'ямі, якія засталіся без прытулку з прычыны стыхійнага бедства, — выказаў спачуванні пацярпелым Прэзідэнт МАК Томас Бах. — Мы зробім усё, што ад нас залежыць, каб дапамагчы аднавіць разбураную інфраструктуру.

Заснавальнікамі фонду дапамогі карыбскім НАК выступілі Міжнародны алімпійскі камітэт, фонд «Алімпійская салідарнасць» і Панамерыканская спартыўная арганізацыя.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.