Вы тут

«Вялікі крок зроблены, але ёсць да чаго імкнуцца»


У Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» адкрылася міжнародная турыстычная выстаўка «Турбізнес-2017». Яна праходзіць у Мінску 24-ы раз, тэматыка экспазіцыі — уязны і выязны, спартыўны і прыгодніцкі, рэкрэацыйны, медыцынскі, сямейны і дзіцячы, паляўнічы турызм. На выстаўцы прадстаўлены тураператары і турагенты, транспартныя кампаніі, дэманструецца спартыўнае і турысцкае адзенне, рыштунак і абсталяванне, картаграфічная і сувенірная прадукцыя. Акрамя таго, праграма прадугледжвае прэзентацыі, круглыя сталы, семінары па актуальных праблемах галіны.


Учора на адкрыцці прысутнічаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. Ён адзначыў, што галіна ў сваім развіцці зрабіла значны крок наперад і за апошнія гады стала адной з тых у народнай гаспадарцы, што найбольш дынамічна развіваюцца. «Мы ўжо можам шырока прэзентаваць Беларусь нашым гасцям. Ім ёсць дзе атрымаць якасныя паслугі і ёсць што паглядзець. Каб прыцягнуць у краіну яшчэ большую колькасць замежных турыстаў, трэба вырашыць блок пытанняў. Гэта далейшая лібералізацыя візавага рэжыму, павышэнне ўзроўню сэрвісу. Тут ёсць куды імкнуцца і гасцініцам у плане абслугоўвання кліентаў, і рэстаранам у плане афармлення меню на замежных мовах, персаналу, які павінен валодаць імі».

Максім Рыжанкоў таксама адзначыў, што неабходна павялічыць колькасць інтэрнэт-рэсурсаў па аказанні турыстам усяго комплексу паслуг — ад пражывання да экскурсій.

Намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной падкрэсліў, што ў Беларусі назіраецца станоўчая дынаміка па ўсіх відах турыстычнай дзейнасці. Удасканальваецца заканадаўчая база ў гэтай сферы, ствараюцца спрыяльныя ўмовы для вядзення турыстычнага бізнесу, праводзяцца маркетынгавыя мерапрыемствы. Краіна становіцца ўсё больш адкрытай для замежных турыстаў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.