Вы тут

Праходзіць восеньскае пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ


У Андоры-ла-Веле (Княства Андора) праходзіць восеньскае пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ. У рабоце асамблеі прымае ўдзел парламенцкая дэлегацыя нашай дзяржавы пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу ў ПА АБСЕ Баляслава Пірштука.


Як паведаміла прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, Баляслаў Пірштук выступіў у дэбатах па тэме «Абмеркаванне праблем кібербяспекі». Ён заклікаў разглядаць праблему рэагавання на выклікі і пагрозы ў галіне кібербяспекі скрозь прызму агульнай сітуацыі ў сферы бяспекі на прасторы АБСЕ.

Віцэ-спікер ніжняй палаты беларускага парламента таксама нагадаў калегам аб ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі, выказанай на сесіі ПА АБСЕ ў Мінску, пра неабходнасць абнаўлення Хельсінкскага працэсу ў інтарэсах міру і бяспекі ў Еўропе.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Крокі насустрач

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.