Вы тут

Вакцынацыя ад грыпу шкодная?


Яна можа зніжаць імунітэт? Наадварот, вакцына трэніруе, умацоўвае імунную сістэму!


95 працэнтаў інфекцыйных захворванняў складаюць грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі. Перадаюцца яны пры размове, кашлі, чханні. Прычым дастаткова некалькіх гадзін пасля зносін з хворым. Вірусы грыпу пастаянна цыркулююць сярод нас, аднак найбольшага пад'ёму захваральнасць на яго дасягае ў зімовы час.

Грып пачынаецца рэзка — са слабасці, дрыжыкаў, моцнага галаўнога і мышачнага болю, а на другі-трэці дзень закладвае нос, з'яўляецца насмарк і сухі кашаль. Да віруснай інфекцыі, калі арганізм знясілены, лёгка можа далучыцца і бактэрыяльная — гнойны атыт, сінусіт, бранхіт, развіваюцца і больш цяжкія станы — пнеўманія, міякардыт, менінгіт, энцэфаліт, што нясе прамую пагрозу жыццю.

— Заразіцца грыпам можна незлічоную колькасць разоў, бо вірусы грыпу пастаянна мяняюцца, а ў нашым арганізме няма антыцел для кожнага новага віруса, — тлумачыць урач-інфекцыяніст 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Мінска Галіна СІЗОВА. — Для абароны лепш за ўсё зрабіць прышчэпку — яе робяць у плячо або пад лапатку. У нашай краіне для гэтага прымяняецца некалькі відаў вакцын, жывых або інактываваных. Апошнія змяшчаюць забіты цэлы вірус або яго асобныя часцінкі.

Шырокае прымяненне знайшлі надзейныя і бяспечныя спліт-вакцыны з асобнымі часцінкамі віруса — Ваксігрып (Францыя), Флюваксін (Кітай), Флюарыкс (Бельгія).

Імунітэт пасля прышчэпкі фарміруецца да 14—21 дня і абараняе нас 6—12 месяцаў з эфектыўнасцю 70—98 працэнтаў.

На любую прышчэпку могуць быць пабочныя рэакцыі. Наяўнасць тэмпературы да 38 градусаў або пачырванення ў месцы ўвядзення прэпарата — нармальная рэакцыя арганізма. Знікае яна цягам аднаго-двух дзён.

Дзецям рабіць прышчэпку можна пачынаючы з 6-месячнага ўзросту. Малыя дзеці вельмі ўразлівыя да інфекцыі, бо заразіць іх могуць як дарослыя сваякі, так і іншыя дзеці ў арганізаваных калектывах. Многія бацькі кажуць, што іх дзяцей хоць і прышчапілі ў садку, але тыя ўсё адно захварэлі. Так адбылося таму, што ў любым калектыве павінны быць прышчэплены не менш за 40 працэнтаў.

Захворванне на грып у цяжарнай можа выклікаць развіццё парокаў у плода або выкідыш. Таму жанчынам, якія плануюць цяжарнасць, лепей прышчапіцца яшчэ да цяжарнасці, а цяжарныя могуць рабіць прышчэпку падчас другога-трэцяга трыместра.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Падстаўляйце плячо!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

З чым звязана такая восеньская зменлівасць надвор’я і калі чакаць першы снег.

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.