Вы тут

37-гадовы мужчына пазычаў грошы і прайграваў іх у казіно


Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС сталіцы затрымалі 37-гадовага мужчыну, які, выкарыстоўваючы розныя зачэпкі, пазычаў у знаёмай дзяўчыны грошы і прайграваў іх у казіно. Усяго ён не вярнуў 3,5 тысячы долараў.


Маладыя людзі пазнаёміліся на сайце знаёмстваў летам гэтага года. Іх адносіны развівалася даволі імкліва, і ўжо праз месяц мужчына пазычыў у сваёй новай сяброўкі грошай. Дзяўчына настолькі яму давярала, што распіску браць не стала. Пасля гэтага яна яшчэ некалькі разоў пазычала прыяцелю вялікія сумы на розныя мэты. Так, у адзін з дзён яна пазычыла 2,3 тысячы долараў нібыта на вяртанне доўгу. Але гэтыя грошы ў той жа дзень мужчына прайграў у казіно.

У нейкі момант дзяўчына перастала аказваць яму матэрыяльную дапамогу. Але гэта мужчыну не расстроіла, ён знайшоў просты выхад з сітуацыі — украў грошы. Знаходзячыся ў гасцях у дзяўчыны, непрыкметна ўзяў са скарбонкі 1,2 тысячы долараў. Планаваў на іх адыграцца ў казіно, але фартуна ў той дзень ад яго адвярнулася.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за крадзеж. Раней ён судзімы за аналагічнае злачынства, а таксама за махлярства і хуліганства.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.