Вы тут

Спікер Палаты прадстаўнікоў з афіцыйным візітам наведвае Судан


Учо­ра Ула­дзі­мір АНД­РЭЙ­ЧАН­КА, стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі, пра­вёў пе­ра­га­во­ры са сва­ім ка­ле­гам — стар­шы­нёй На­цы­я­наль­най асамб­леі Су­да­на Іб­ра­гі­мам Аме­рам. Як па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба ніж­няй па­ла­ты, прад­ме­там аб­мер­ка­ван­ня ста­лі пы­тан­ні раз­віц­ця бе­ла­рус­ка-су­да­нска­га між­пар­ла­менц­ка­га дыя­ло­гу.


"Да­сяг­ну­та да­моў­ле­насць пар­ла­менц­кі­мі ме­та­да­мі сты­му­ля­ваць на­рошч­ван­не ўза­е­ма­дзе­ян­ня ў ганд­лё­ва-эка­на­міч­най сфе­ры. Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка аба­зна­чыў бе­ла­рус­кае ба­чан­не раз­віц­ця ўза­е­ма­дзе­ян­ня па шэ­ра­гу кан­крэт­ных біз­нес-пра­ек­таў", — пра­ін­фар­ма­ва­ла прэс-служ­ба.

Знач­ная ўва­га пад­час пе­ра­га­во­раў бы­ла ўдзе­ле­на за­да­чам да­лей­ша­га па­шы­рэн­ня да­га­вор­на-пра­ва­вой ба­зы. З абод­вух ба­коў зроб­ле­ны ак­цэнт на атры­ман­не ўза­е­ма­вы­гад­ных вы­ні­каў у га­лі­не гу­ма­ні­тар­на­га су­пра­цоў­ніц­тва і ме­ды­цын­ска­га ту­рыз­му.

У гэ­ты ж дзень ад­бы­ла­ся су­стрэ­ча Ула­дзі­мі­ра Анд­рэй­чан­кі з кі­раў­ніц­твам Са­ве­та шта­таў Су­да­на. Абод­ва ба­кі па­цвер­дзі­лі за­ці­каў­ле­насць ва ўма­ца­ван­ні ўза­е­ма­вы­гад­на­га су­пра­цоў­ніц­тва ў пра­мыс­ло­вас­ці, сель­ская гас­па­дар­цы, асва­ен­ні пры­род­ных рэ­сур­саў Су­да­на, пад­рых­тоў­цы кад­раў.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

Фо­та прад­стаў­ле­на прэс-служ­бай Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.