Вы тут

Славацкія партнёры: вярнуць былыя паказчыкі


Пяць гадоў таму аб'ёмы таваразвароту паміж Беларуссю і Славакіяй былі вышэйшыя, чым сёння. Пра гэта нагадаў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляслаў ПІРШТУК. "І дынаміка была вышэйшая. Мы, на жаль, за апошнія гады амаль удвая яе паменшылі", — канстатаваў ён.


Такая тэндэнцыя гаворыць пра тое, што неабходна выкарыстоўваць патэнцыял, які ёсць. На гэта звярнуў увагу і старшыня Камітэта па ахове здароўя Нацыянальнага савета Славакіі Штэфан Зельнік. Ён адзначыў, што апошнім часам дынаміка ва ўзаемаадносінах значна ажывілася, але ў нас існуюць галіны, па якіх было б карысна больш абменьвацца вопытам: медыцына, прамысловасць, культура, сельская гаспадарка.

"Мы вельмі блізкія па структуры, культуры, па традыцыях, ды і маштабы ў нас прыкладна аднолькавыя ў краінах, таму ў нас вельмі шмат агульных поглядаў", — адзначыў Баляслаў Пірштук. Ён дадаў, што эканоміка перажывае складаны перыяд, але "крызісы прыходзяць і адыходзяць, таму пасля заўсёды надыходзіць уздым".

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.