Вы тут

Пры змене ўладальніка машыны не давядзецца наноў праходзіць тэхагляд


З гэтага года пры змене ўладальніка машыны не давядзецца наноў праходзіць тэхагляд — ён будзе пераходзіць «у спадчыну» ад папярэдняга ўладальніка. Пра гэта расказалі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Адпаведная норма замацавана ў пастанове Саўміна № 933 ад 6 снежня 2017 года.


Дакументам скарэкціраваны пералік выпадкаў, пры якіх работнікі «Белтэхагляду» пераносяць у дакумент (сертыфікат) звестак аб праходжанні тэхагляду. Апроч сітуацыі змены ўладальніка адзнака таксама пераносіцца пры: унясенні змяненняў у пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхпашпарт); выдачы дубліката пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку; выдачы новага дакумента (сертыфіката) аб праходжанні дзяржтэхагляду.

Асноўная ўмова для пераносу адзнакі — пацвярджэнне факту выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Пастанова ўступіла ў сілу з пачатку года.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Тэхагляд — «у спадчыну»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.