Вы тут

У сталіцы гандлёвыя месцы для пенсіянераў выдзяляць бясплатна


Сёлета ў сталіцы гандлёвыя месцы для пенсіянераў і інвалідаў будуць выдзяляцца бясплатна на 16 рынках горада.


Па інфармацыі прэс-службы Мінгарвыканкама, паміж апошнім і кіраўнікамі рынкаў заключаны пагадненні аб выдзяленні пенсіянерам і інвалідам гандлёвых месцаў на бясплатнай аснове. На такіх пляцоўках названая катэгорыя прадаўцоў зможа рэалізоўваць да 20 кілаграмаў сельскагаспадарчай прадукцыі, вырашчанай на зямельным участку, выдзеленым для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, садоўніцтва, агародніцтва. Гандлёвыя месцы выдзяляюцца пры прад'яўленні дакументаў, якія пацвярджаюць права на льготу: пасведчання; даведкі аб тым, што прадукцыя выраблена фізічнай асобай і (або) асобамі, якія знаходзяцца з ім у адносінах блізкага сваяцтва або роднасці, апекуном, папячыцелем і падапечным на размешчаным на тэрыторыі Беларусі зямельным участку. Пагадненне дзейнічае з 11 студзеня да 1 снежня з 15 рынкамі Мінска: «Тутэйшы», «Чыжоўскі рынак», «Свелта», «Серабранка», «Велазаводскі», «Чэрвеньскі рынак у Лошыцы», «Маскоўскі», «Малінаўка», «Уральскі», «Уручча-3», «Усход», «Мінскі Камароўскі рынак», «Курасоўшчынскі рынак», «Заходні», ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы». На рынку «Ракаўскі кірмаш» на бязвыплатнай аснове можна будзе гандляваць з 1 мая да 1 снежня.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Месцы на рынках для пенсіянераў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.