Вы тут

Выйшаў зборнік найгрышаў для навучання танцам


Нядаўна пабачыў свет зборнік танцавальных найгрышаў «Любанская дзясятка плюс» у дзвюх частках. Аснову зборніка складаюць найгрышы да агульнавядомых танцаў, такіх як лявоніха, кракавяк, карпет, барыня і іншыя. Рэгіянальныя варыянты харэаграфіі дзесяці гэтых танцаў і ўтвараюць «Любанскую дзясятку» танцаў. Але ў зборніку змешчана больш танцавальных найгрышаў дзеля лепшага прадстаўлення танцавальнай традыцыі Любаншчыны.


Дызайн вокладкі дыска распрацавала Настасся ЯНКОЎСКАЯ.

У першую частку зборніка ўвайшлі 26 найгрышаў найбольш вядомых танцаў Любаншчыны ў выканані тутэйшых музыкаў-самавукаў Васіля Семашкевіча (гармонік) і Мікалая Юніцкага (вясельны барабан). Для запісу найгрышаў выкарыстаныя менавіта гэтыя інструменты, бо яны маюць найбольш звыклае для сучаснікаў гучанне.

Найгрышы запісаныя ў павольным тэмпе і прызначаныя для дапамогі ў развучванні танцаў.

Другая частка зборніка запісаная з удзелам Васіля Семашкевіча (гармонік), Мікалая Юніцкага (вясельны барабан), Дзяніса Сухога (дуда, скрыпка), Станіслава Чавуса (дуда, скрыпка), Сяргея Чубрыка (дуда, цымбалы), Рамана Яраша (кларнет, ці «бэйна»).

Найгрышы запісаныя ў адпаведным тэмпе і выкананыя на музычных інструментах, найбольш характэрных для часоў шырокага бытавання танцаў. Мелодыі да самых старажытных танцаў выкананыя на дудзе, да пазнейшых — на скрыпках і цымбалах, да самых блізкіх нашаму часу — на гармоніку і кларнеце, ці «бэйне», як называлі яго на Любаншчыне. Скрозь, як і было традыцыйна, гучыць барабан.

Такім чынам, зроблена спроба размеркаваць музычныя найгрышы па перыядах узнікнення музычнага матэрыялу і інструментаў ад «дудовай» музыкі да музыкі «гармонікавай». Зборнік створаны пры падтрымцы Любанскага раённага цэнтра культуры». Укладанне дыска — Сяргей Выскварка. Каардынатарам праекта выступіла Настасся Кухарэнка.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Загаловак у газеце: Любанская 10+

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.