Вы тут

Аб’яднаныя адным інтарэсам


Паміж Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Саюзам пісьменнікаў Беларусі заключана пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент мае на мэце ўзняць творчыя стасункі на новы ўзровень.


Міністэрства інфармацыі надзвычай зацікаўлена ў развіцці сучаснай беларускай літаратуры, кнігавыданні, чытацкіх інтарэсах да кнігі. З гэтых пазіцый сыходзіць і Саюз пісьменнікаў — творчая арганізацыя, якая аказвае шырокі ўплыў на духоўнае ўзбагачэнне грамадства, прапагандуе лепшыя нацыянальныя каштоўнасці. Пра плён сумеснай работы сведчаць мерапрыемствы высокага дзяржаўнага ўзроўню — Дзень беларускага пісьменства, мінскія міжнародныя кніжныя выстаўкі-кірмашы, а таксама сумесныя літаратурныя конкурсы, канферэнцыі і круглыя сталы.

Паводле слоў старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца, у творчым арсенале пісьменніцкага згуртавання — прапановы, сугучныя патрабаванням сучаснага жыцця. Пісьменнікі шукаюць новыя шляхі больш уплывовага ўздзеяння на чытацкую аўдыторыю, будучы перакананымі ў тым, што кніга вытрымае ўсе выпрабаванні інфармацыйнай канкурэнцыі. Пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Саюз пісьменнікаў Беларусі мае намер правесці сёлета семінар з дырэктарамі кніжных крамаў сістэмы ААТ «Белкніга», прадстаўнікамі выдавецтваў.

З лютага мінулага года пісьменнікі актыўна праводзяць прэзентацыі сваіх выданняў у гандлёвых залах, прыцягваючы тым самым увагу да кніжных навінак. Падчас сустрэч заўважана, што літаратура айчынных аўтараў нярэдка займае месца на аддаленых паліцах, тым самым прайграе расійскім выданням. Размова пойдзе і пра запланаваны выдавецтвамі выхад кніг на гэты год — перспектыўнае папаўненне асартыменту. Такім чынам, партнёры па прасоўванні кнігі, работнікі кніжных крам стануць больш дасведчаныя ў развіцці сучаснага літаратурнага працэсу, будуць валодаць змястоўнай інфармацыяй пра кніжныя навінкі. А значыць, змогуць лепш сарыентаваць пакупніка ў выбары.

Цяпер СПБ далучаецца да ініцыятывы міністэрства — рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям”» і рыхтуе вялікую праграму для ўдзелу ў ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.

Марыя ЛІПЕНЬ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.