Вы тут

Даходы насельніцтва павялічыліся на 2,4 %


Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў мінулым годзе склалі 102,4 % да ўзроўню 2016 года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


У агульным аб'ёме грашовых даходаў заробкі займаюць 62,9 %, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці — 8,1 %, пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву — 23,7 %, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 5,3 %. Дарэчы, гэта грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.