У сталіцы праваахоўнікі затрымалі 40-гадовага непрацуючага ўраджэнца Мядзела, які падазраецца ў здзяйсненні серыі кватэрных крадзяжоў.
Было ўстаноўлена, што зламыснік у дзённы час сутак хадзіў па паверхах жылых дамоў і шукаў незачыненыя тамбуры і кватэры. Калі ён знаходзіў такія, то вяртаўся ў начны час сутак, асцярожна заходзіў у незачыненыя кватэры і выкрадаў рэчы, якія захоўваліся ў пярэдніх пакоях, пасля чаго сыходзіў. Прапажу сваёй маёмасці грамадзяне, як правіла, выяўлялі на наступную раніцу. Каб застацца незаўважаным, мужчына стараўся выбіраць дамы, не абсталяваныя сістэмай відэаназірання або па суседстве з якімі не размешчаны аб'екты, што знаходзяцца ў поле агляду відэакамер.
Толькі ў Фрунзенскім раёне сталіцы, паводле інфармацыі райупраўлення міліцыі, зламыснік падазраецца ў здзяйсненні чатырох падобных крадзяжоў з кватэр дамоў па вуліцах Прытыцкага, Сердзіча і Жудро. Зламысніку ўдалося завалодаць кашалькамі грамадзян, у якіх знаходзіліся грашовыя сродкі на агульную суму больш за чатыры тысячы рублёў, а таксама ноўтбукам. Акрамя гэтага, у праваахоўнікаў ёсць падставы меркаваць, што мужчына можа быць датычны да здзяйснення шэрагу аналагічных злачынстваў на тэрыторыі Мінска, Мінскай вобласці, а таксама Расійскай Федэрацыі. Вядома таксама, што раней ён неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за здзяйсненне аналагічных злачынстваў.
Сяргей РАСОЛЬКА
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?